Бунта, Т. П. Сад з матылькамі : аповесць-казка / Т. П. Бунта ; мастак А. Аракчэева. – Мінск : Маст. літ., 2020. – 144 с.
Гэта аповесць пра дзяўчынку Дашу, якая разумее мову дрэў, кветак, птушак, жукоў і матылькоў. Яе дом нагадвае казачны церам. А побач з ім – цудоўны сад, поўны дзіўных матылькоў. Усе насельнікі саду лічаць, што іх Прынцэса – самая шчаслівая на свеце, бо ездзіць на вазку. Але яны не разумеюць, што вазок гэты – інвалідны.
Аднойчы Даша сустракае няшчаснага вусеня з чорнымі рожкамі па ўсім тулаве. Дзяўчынка спрабуе растлумачыць вусеню, што ён не агідная пачвара, а найпрыгажэйшая істота ў іх садзе, матылёк Паўлінава вока, трэба толькі крыху пачакаць. Але вусень не верыць у гэта і хаваецца ад усяго свету ў кукалцы. Аднак Прынцэса саду робіць усё, каб Чорныя Рожкі атрымаў сваё шчасце...
Кніга разлічана на дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.