Богуш, С. Я. Гарлачык для гусі : вершавана-маляваны Бусеў слоўнічак / С. Я. Богуш ; мастак В. Дударэнка. – Мінск : Звязда, 2021. – 48 с.
Кніга «Гарлачык для гусі» – гэта сапраўдны слоўнік беларускай мовы, аднак словы ў ім тлумачацца не ў слоўнікавых артыкулах, а ў пацешных вершах і малюнках. Галоўны герой кнігі – буслік Буся – правядзе чытачоў па ўсіх літарах алфавіта, растлумачыць дзясяткі слоў і пакажа іх на малюнках. А лёгкія, ёмкія вершы-рыфмаванкі дапамогуць запоўніць уплеценыя ў тэкст словы. У гэтым і заключаецца мэта кнігі – спрыяць засваенню беларускіх слоў праз малюнак і тлумачэнне без пасрэдніцтва іншых моў. Апрача таго, выданне можа стаць добрым дапаможнікам пры вывучэнні літар. Кніга прыдасца як для дамашняга чытання, так і для працы на занятках роднай мовы.