Гібок-Гібкоўскі, А. С. Дом каля возера : казкі / А. С. Гібок-Гібкоўскі. – Мінск : Маст. літ., 2018. – 63 с.
«У той жа момант пачуўся свіст, і нейкая сіла падхапіла Толю і панесла. Перапалоханы хлопчык нават на нейкі час знепрытомнеў... Калі ачуняў, то ўбачыў, што ляжыць на дыванку ў вялізнай зале. Побач стаяў трон, на якім сядзеў вяльможа ў вельмі багатым строі і кароне. А за яго спінай выструніўся чалавек у чорным каўпаку з залатымі зоркамі...»
Што было далей з хлопчыкам Толікам, а таксама з ягонай сястрычкай Аляй, можна даведацца, прачытаўшы казку «Дом каля возера», якая ўваходзіць у аднайменную кніжку Алеся Гібок-Гібкоўскага. Цудоўнае падарожжа ў часе, непрымірымая барацьба дабра з ліхам, пераможная сіла лепшых чалавечых пачуццяў – ўсё гэта не пакіне абыякавымі нават самых патрабавальных юных чытачоў.