Карлюкевіч, А. М. Як Жаўна лясным жыхарам кватэры будавала : казка / А. М. Карлюкевіч ; [іл. В. В. Дударэнкі]. – Мінск : Маст. літ., 2014. – 54 с.
Галоўны герой казкі Алеся Карлюкевіча «Як Жаўна лясным жыхарам кватэры будавала», вядомы чытачу па кнізе «Крыніца паноў Ельскіх», выпраўляецца ў падарожжа ў Лацінскую Амерыку. Беларускі школьнік адкрывае новы, невядомы дагэтуль яму свет. Знаёміцца з птушкай Жаўной – шчырай, гатовай заўсёды прыйсці на дапамогу. Вандруючы па свеце, і наш галоўны герой, і яго спадарожніца не забываюцца пра радзіму, родную старонку. І гэтым школьнік і птушка асабліва сімпатычныя. Прыгоды Максімкі былі б далёка не поўныя, калі б не яго захапленне збіраннем паштовых марак. Калекцыянаванне для галоўнага героя – гэта і шырокія магчымасці адкрываць новыя краіны, бачыць вялікі свет.