Чарняўскі, М. М. Сонечны кошык : вершы, казкі, прымаўлянкі-забаўлянкі, скорагаворкі, лічылкі, загадкі / Мікола Чарняўскі ; маст. Н. В. Барай, А. А. Карповіч. – Мінск. : Маст. літ., 2009. – 174 с.
Тэматычна новая кніга вядомага паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра і прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міколы Чарняўскага, які ўжо 50 гадоў актыўна працуе ў нашай літаратуры, вельмі разнастайная. Зместам поўнасцю адпавядае сваёй назве – «Сонечны кошык».
У ёй чытачы сустрэнуцца з вясёлымi i сур'ёзнымi, удачлвымi i няўдачлiвымi хлопчыкамi i дзяўчынкамi – героямi гумарыстычных вершаў; спазнаюць радасць хараства, што дораць нам сустрэчы з роднай прыродай; пабываюць у дзiвосным свеце казак.
Шмат займальнага і незвычайнага чакае iх таксама ў раздзелах, дзе змешчаны прымаўлянкi-забаўлянкi, скорагаворкi, загадкi, лiчылкi.
















