Хадасевіч-Лісавая, К. С. Канікулы з прыгодамі, альбо Зваротны візіт Зорнічка да хлопчыка Стасіка : казачная аповесць / Кацярына Хадасевіч-Лісавая. – Мінск : Звязда, 2016. – 184 с.
Кніга распавядае пра тое, як госць з космасу знаёміўся з жыццём на Зямлі, пра цікавыя прыгоды сяброў на канікулах. Сюжэт спалучае рэальных і казачных персанажаў, з якімі адбываюцца як рэальныя, так і казачныя падзеі. Гэта, напрыклад, велапрабег, падчас якога дзеці заблукалі, але агульнымі намаганнямі здолелі самастойна знайсці дарогу дадому, і сапраўдная дэтэктыўная гісторыя, якая здарылася пасля. Разам з героямі чытачы апынуцца і ў космасе – якраз у той момант, калі яму пагражае сур'ёзная небяспека...
Кніга здольная захапіць юных чытачоў. А паводзіны і ўчынкі яе герояў вучаць дзяцей быць добрымі, шчырымі, спагадлівымі, ветлівымі, цаніць сяброўства і разумець агульначалавечыя каштоўнасці.
















