Хадасевіч-Лісавая, К. С. Таямніцы незвычайнай школы : казачная аповесць / Кацярына Хадасевіч-Лісавая. – Мінск : Звязда, 2018. – 216 с.
Гэта кніга пра школу. Дакладней, пра той бок школьнага жыцця, аб існаванні якога ніхто нават не здагадваецца! Вам, пэўна, думаецца: ну што там асаблівага можа быць? Настаўнікі, дзеці, урокі, перапынкі, навучальны год, канікулы... Здавалася б, пра школу мы ведаем усе. А вось і не! Кніга, якую вы трымаеце ў руках, адкрые сваім чытачам дзівосную таямніцу. I калі вы ўмееце захоўваць сакрэты, то яна раскажа вам, сябры, хто жыве ў адной з выгляду самай звычайнай школе і што адбываецца, калі ўсе дзеці і настаўнікі разыходзяцца па дамах...
Таямніца зусім побач з намі – у школьных кабінетах і калідорах. Хочацца спазнаць яе? У вас ёсць магчымасць пабачыць усё на свае вочы! Паглыбляйцеся ў сюжэт, падключайце фантазію – і мы разам зазірнём у незвычайную школу і даведаемся пра яе сакрэты.
















