Баравікова, Р. А. Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку : казкі з міфалагічнага люстэрка / Р. А. Баравікова ; мастак М. Міцкевіч. – Мінск : Звязда, 2017. – 128 с.
Міфалогія, напэўна, адна з самых прыцягальных сфер традыцыйнай народнай культуры. Да яе ў сваёй творчасці неаднойчы прынікалі як класікі, так і сучасныя пісьменнікі. Варта згадаць асобныя творы Яна Баршчэўскага, Уладзіміра Караткевіча, Людмілы Рублеўскай ...
Да персанажаў беларускай міфалогіі звярнулася і вядомая пісьменніца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раіса Баравікова. З яе надзвычай цікавай прыгодніцка-казачнай кніжкі пра ката Варгіна чытачы даведаюцца, як пачуваюць сябе героі шматлікіх паданняў і казак у нашым часе. А таксама якія ў іх складваюцца стасункі з сучаснымі дзецьмі і ўвогуле з людзьмі ў XXI стагоддзі.