Азбукоўнік і лічылка : апавяданні, вершы, казкі, лічылкі / [уклад. Зося Кустава ; маст. Уладзімір Пашчасцьеў]. – Мінск : Маст. літ., 2012. – 327 с.
Чытанка «Азбукоўнік і лічылка» – унікальнае выданне, апрабаванае дашкольнымі ўстановамі краіны, якое адкрывае для дзяцей магчымасць атрымання першапачатковых чытацкіх і матэматычных ведаў. Матэрыял па вывучэнні літар і лічбаў грунтуецца на творах класікаў беларускай літаратуры і сучасных нашых аўтараў – апавяданнях, вершах, загадках, а таксама на вуснай народнай творчасці – народных казках, паданнях, забаўлянках і інш. «Азбукоўнік і лічылка» можа выкарыстоўвацца для працы выхавацеляў (бацькоў, бабуль і дзядуль, настаўнікаў) і для самастойнага чытання дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, а таксама ў сямейнай педагогіцы.