Рублеўская, Л. І. Прыгоды мышкі Пік-Пік : казкі / Л. І. Рублеўская ; маст. С. Л. Рыжыкава. – Мінск : Юнацтва, 2000. – 47 с.
У звычайнай гарадской кватэры на другім паверсе звычайнага цаглянага дома жыве звычайная сям'я – Тата, Мама, іх дачушка Веранічка і кошка Пепіта... Тата ў Веранічкі пісьменнік. І Мама пісьменніца. І ў гэтым што ж незвычайнага?
Адзіная незвычайная істота ў гэтай кватэры тоўстая, лянівая мышка, якую завуць Пік-Пік. Больш за ўсё на свеце мышка Пік-Пік любіць есці цукерачкі, торцікі, піражкі, пячэніца і іншыя смакотныя рэчы. З-за сваёй прыхільнасці да салодкага што толькі не здаралася з ласухай! І калі вы хочаце даведацца пра крадзёж шакаладнага дрэва, пра нячысціка, які біў ноччу арэхі на кухні ў пракурора, пра дзікага ката Мурзіка і пана Абадрана, пра тое, як мышка выступала ў якасці навуковага адкрыцця і нават спрабавала зрабіцца «зоркай» сцэны – чытайце «Прыгоды мышкі Пік-Пік».