Ягоўдзік, У. І. Царэўна ў падземным царстве : Бел. нар. казкі са збору А. М. Афанасьева / У. І. Ягоўдзік ; Перак. і ўклаў У. І. Ягоўдзік ; маст. П. Татарнікаў. – Мінск : Полымя, 2000. – 61 с.
Вас чакае сустрэча з цікавымі казкамі. Упершыню іх надрукаваў у мінулым стагоддзі выдатны рускі вучоны-фалькларыст А. М. Афанасьеў. У выдадзеныя ім кнігі трапіла больш за 600 казак з самых розных мясцін Расіі.
У гэтым казачным зборы, падобным на дзівосны, але адкрыты для ўсіх скарб, як надзвычай каштоўныя камяні-самацветы ці пярынкі з крыла залатога птаха, зіхацяць таксама дваццаць беларускіх народных казак, запісаныя на Гродзеншчыне і Магілёўшчыне фалькларыстамі М. Дзмітрыевым і М. Матросавым. У асобнае выданне яны сабраны ўпершыню. Я пераказаў гэтыя казкі па свайму разуменню і сіле, бо за паўтара стагоддзя з часу іх першапублікацыі шмат якія звычаі і словы даўно ўстарэлі, сталі малазразумелымі і патрабавалі тлумачэнняў. Але ніколі не ўстарэе народная мудрасць, як і не згасне людскя вера ў перамогу дабра над злом.
Дык запрашаю ўсіх вас на свята – свята мудрасці і дабра!
Уладзімір Ягоўдзік