Побач з намі на Зямлі : беларуская вершаванка-запамінанка для дзяцей у трох тамах : Т. 1 / уклад. А. Мінкін ; маст. Р. Цімохава. – Мінск : Тэхналогія, 2005. – 271 с. – (Добрыя вершы).
«Побач з намі на Зямлі» – гэта першы том беларускай вершаванкі-запамінанкі для дзяцей «Добрыя вершы». Акрэсленне «запамінанка» ў назве фігуруе таму, што ўсе творы ў вершаванцы прызначаныя для завучвання дзецьмі на памяць. У першы том увайшлі вершы пра жывёльны свет, які з нараджэння атуляе дзіця.
Кніга скаладаецца з сямі асобных сшыткаў: «Знай, як з імі сябраваць» – пра свойскіх жывёлаў; «Вунь праз лес ідуць дзікі» – пра дзікіх жывёлаў; «Пачнуць пець – не надзівіцца» – пра дзікіх птушак; «Вось прыйшлі музыкі» – пра кузурак (вусякоў ды іншых дробных істотаў); «Як паплыў па рэчцы вязь» – пра рыб ды іншых істотаў, што жывуць у рэках, азёрах, сажалках, акварыумах; «Еду ў госці да слана» – пра экзатычных звяроў і птушак, якіх найчасцей можна ўбачыць у заапарку; «У куце сядзіць мядзведзь» – вершы пра тое, як нашыя «малодшыя браты», падобна да людзей, працуюць, займаюцца рознымі чалавечымі заняткамі, забаўляюцца, вучацца.