Гісторыя Мінска = История Минска / пад рэд. У. А. Бабкова. – Мінск : БелЭн, 2006. – 696 с.
Кніга прысвечана гісторыі сталіцы Рэспублікі Беларусь горада Мінска ад сваёй даўніны да нашых дзён. Яна апавядае аб узнікненні горада, яго развіцці ў часы ранняга сярэдневякоўя, у складзе Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, як сталіцы БССР і суверэннай Рэспублікі Беларусь. Асаблівая ўвага ўдзяляецца гісторыі горада ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Кніга дае грунтоўнае ўяўленне аб эканамічным, сацыяльна-культурным і горадабудаўнічым развіцці Мінска, зменах яго адміністрацыйнага і палітычнага статуса, традыцыях самакіравання, паўсядзённым жыцці горада, блізкіх і далёкіх перспектывах беларускай сталіцы.